Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Олимпиада по учебным предметам

Дата: 2 апреля 2015 в 11:37
310 просмотров

Добрыя веды – залог поспеху

 

         Падведзены вынікі раённых алімпіяд па прадметах сярод вучняў 4-11 класаў. 14 навучэнцаў нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у гэтых алімпіядах. Свае веды паказалі вучні па рускай мове і літаратуры, біялогіі, беларускай мове і літаратуры, гісторыі, працоўнаму навучанню, нямецкай мове.

         Па выніках алімпіяд 9 вучняў узнагароджаны дыпломамі. 4 вучні атрымалі пахвальныя водзывы.

         Былі пастаўлены ў гэтым годзе і своеасаблівыя рэкорды. Так, вучаніца 8 класа Шпілеўская Дар’я стала пераможцай адразу ў трох алімпіядах. Яна заняла 1- е месца па гісторыі, 1-е месца па - нямецкай мове, 3-е месца- па  біялогіі.

         Вучань 8 класа Сімчанка Іван атрымаў дыплом II ступені па біялогіі і пахвальны водзыў па гісторыі. Вучаніцы 7 класа Федаровіч Яніна і Пераднянка Ілона занялі 2-е месца па біялогіі і пахвальныя водзывы- Федаровіч Яніна па беларускай мове, а Ілона – па нямецкай мове.

 Па аднаму дыплому заваявалі вучні: Асіпенак Юлія( 8 клас) – па рускай мове і літаратуры, Пятроў Раман( 8 клас) – па працоўнаму навучанню, Бараўцова Лізавета( 6 клас) – па біялогіі.

         Вучаніца 4 класа Мурзава Паліна атрымала пахвальны водзыў па беларускай мове.

         Усім пераможцам на лінейцы дырэктар установы адукацыі Прасмыцкі В.П. уручыў Ганаровыя граматы.

         Добра падрыхтавалі сваіх вучняў настаўнікі. Прызёрамі раённых алімпіяд сталі навучэнцы В.В. Старавойтавай, А.П. Кейзеравай, Т.М. Фраловай, Т.С. Жалудковай, В.М. Кулікава, А.І. Касцюшка, З.І. Ісачанкі.

         Віншуем вучняў і іх педагогаў з заслужанымі перамогамі і жадаем ім творчых поспехаў.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.